Афіцыйнае адкрыццё сёлетніх святкаванняў 600-годдзя перамогі Ягелонскіх войскаў

























14 студзеня 2010 г. значнае здзіўленне выклікалі сярод пешаходаў старога горада Варшавы, едучыя на конях рыцары Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага. Перад імі гучным голасам веснік абвясціў пачатак падрыхтоўкі да вялікай бітвы пад Грунвальдзам.

Гэта незвычайнае падарожжа скончылася ў Аркадах Кубіцкага Каралеўскага замка, дзе апоўдні пачалося ўрачыстае адкрыццё 600 гадавіны бітвы пад Грунвальдам. На самой справе, гэта было касцюміраванае відовішча, а таксама рэканструкцыя гістарычных падзей 600-летняй даўнасці, калі кароль Уладзіслаў Ягайла прыняў пасольскіх рыцараў Тэўтонскага ордэна.

Прысутных прывітаў Дзяржаўны Сакратар Міністэрства Культуры і Нацыянальнай Спадчыны Пётр Жухоўскі, выступаючы ў якасці прадстаўніка Міністэрства да спраў святкаванні 600 гадавіны бітвы пад Грунвальдам, адкрываючы тым самым вялікую падрыхтоўку да ліпеньскіх урачыстасцяў. Ён абмеркаваў шырокую праграму мерапрыемстваў і падкрэсліў важнасць перамогі для паўстання пазнейшай Рэчы Паспалітай, выражаючы яе словамі: «ад Люблінскай Вуніі да Еўрапейскага Саюза». Прамову таксама прачытаў вядомы польскі медыявіст, прафесар Генрых Самсановіч, які гаварыў аб уплыве перамогі 1410 года на ўзрост значэння Ягелонскай Польшчы на міжнароднай арэне, а таксама аб наяўнасці Грунвальдскай традыцыі ў фарміраванні польскай нацыянальнай свядомасці.

У відовішчы прынялі ўдзел вядомыя артысты польскай сцэны, як Даніэль Ольбжыхскі, Анна Цесляк, якая іграла служку караля Ягайлы і Вэнанты Носул - пасол Тэўтонскага ордэна. Закаваны ў зброю пяціразовы чэмпіён свету Марыюш Пудзяноўскі у якасці рыцара Марыюша з Пудзянова, ўзорам славутага Повалы з Тачова, на вачах сабраўшыхся скруціў крыжацкі меч у пятлю, запрашаючы ўсіх да агляду «барацьбы 600-годдзя». Канферэнцыю вёў вядомым вядучым TVP1 Гжэгож Містал. Прыбыўшыя на відовішча школьнікі атрымалі скруткі ў выглядзе лісту Міністра аб абвяшчэнні падрыхтоўкі да гэтага мерапрыемства і памятныя футболкі.

Даклады з канферэнцыі дасягнулі грамадскасці праз шматлікія сродкі масавай інфармацыі краіны.

Навіны

Program "Grunwald"

15 ліпеня (чацвер) 10.00 – 20.00 - Сярэднявечны Кірмаш (Рыцарскі лагер – Турнірная...

Кантакт

Narodowe Centrum Kultury ul. Se­na­tor­ska 12 00-082 War­sza­wa Poland tel.: (+48 22) 21 00 175 fax: (+48 22) 21 00 101 mail ...

PARTNERZY

tip